Польскія знішчальнікі F-16 увечары чацвярга, 22 траўня, перахапілі расійскі знішчальнік Су-24, які ляцеў над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора, — паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Два знішчальнікі, якія базуюцца ў Літве і ўдзельнічаюць у місіі па патруляванні паветранай прасторы рэгіёна, былі паднятыя ў паветра па загадзе Камандавання аб'яднаных сіл НАТА ў Еўропе.
Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы заявіў, што чарговы інцыдэнт у Балтыйскім моры сведчыць аб далейшых правакацыях і эскалацыі з боку Расіі:
— Манеўр перахопу заключаецца ў выяўленні самалёта суперніка і змушэнні яго пакінуць зададзены раён. Самалёт Су-24 ВКС РФ рабіў небяспечны манеўр. Нашы дзяжурныя знайшлі яго, перахапілі і паспяхова вымусілі рэціравацца. Манеўры расійскага самалёта сведчаць пра намеры, пра тое, што гэта не выпадковыя, а наўмысныя дзеянні.
Міністр абароны Польшчы дадаў, што Балтыйскае мора становіцца ўсё больш небяспечным рэгіёнам. Ён зазначыў, што сітуацыя вымагае абароны гандлёвых і камунікацыйных шляхоў і крытычнай інфраструктуры ад варожых дзеянняў з боку Расіі.
IAR/эж